Беларуская Служба

Уначы адбыўся маштабны расійскі абстрэл Украіны

05.10.2025 06:14
Па ўсёй краіне абвешчана паветраная трывога, выбухі гучалі ў Запарожжы ды Львове.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA.

Украінскія СМІ паведамляюць, што расіяне атакавалі Запарожжа з выкарыстаннем беспілотнікаў «Шахед» і авіябомбаў. Адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі раненні. Жылыя будынкі былі пашкоджаны, а таксама адключана электразабеспячэнне і водазабеспячэнне.

У Львове мясцовыя ўлады паведамілі пра серыю выбухаў падчас магутнай атакі расійскіх ударных беспілотнікаў.

Украінскія ўлады паведамілі пра гібель аднаго чалавека ў выніку масіраванага расійскага нападу на Запарожжа. Паводле слоў начальніка абласной улады Івана Фёдарава, адна жанчына загінула, а яшчэ шэсць, у тым ліку 16-гадовая дзяўчына, атрымалі раненні. У сацыяльных сетках былі апублікаваныя фатаграфіі разбуранага жылога дома і згарэлага аўтамабіля.

Рана раніцай па ўсёй Украіне было абвешчана паветраная трывога. У адказ на пагрозу польскія ўзброеныя сілы паднялі ў паветра знішчальнікі і прывялі ў баявую гатоўнасць свае наземныя сродкі абароны, сканцэнтраваўшыся на раёнах, якія мяжуюць з Украінай.

ПР/юл